Вяскоўцы з Берасцейшчыны змагаюцца за бульбу
Шасці жыхарам вёскі Жычын у Бярозаўскім раёне Берасцейшчыны прыйдзецца ўсё лета змагацца за ўраджай сваёй бульбы. Мясцовае кіраўніцтва забыла ім пакінуць поле для бульбы, і вылучыла гектар, дзе ўжо пасеяны авёс.

Людзі абураюцца гэтай безгаспадарчасцю, якая ўдарыць ім па кішэні.

„Хоць гэта страты і для самой гаспадаркі, — кажа мясцовая жыхарка Зоя Рамановіч: — Тэлефаную Шупеніку, пытаю: “Пятровіч, нас на іншае поле перакінуць?” “Не, будуць даваць там жа”. Кажу: “Дык там жа засеяна аўсом”. “Нічога страшнага, яно ўсё там перавернецца”. „Авёс будзе расці і Бульба?” ” Нічога, яно ўсё пасохне”. Вось адказ старшыні сельсавета.

На думку вяскоўцаў, гаспадар такога не дапусціў бы ніколі. А ў калгасах-саўгасах — можна, бо за канкрэтную справу ніхто асабіста не адказвае і не пакрывае страт, пакуль самі гаспадаркі датуюцца з дзяржаўнай кішэні.
Паводле racyja.com