«Ветлівыя людзі» Пуціна ў Мінску (фотафакт)
На чыгуначным вакзале ў Мінску заўважаная група жаўнераў расійскага войска ў поўным абмундзіраванні.
Жаўнеры не сталі адказваць на пытанні адкуль і куды яны едуць, таксама не хацелі, каб іх фатаграфавалі.
З сабою яны мелі дзве вялікія вайсковыя скрыні, на якіх былі багажныя налепкі з аэрапорту Пулкава (Санкт-Пецярбург). На рэчах таксама была налепка з надпісам «Я проста ветлівы
чалавек» у колерах расійскага сцяга. На форме — нашыўкі сухапутных войскаў РФ.
belsat.eu