Вольга Хіжынкова павіншавала беларусаў з Новым годам: публікацыя імкліва набрала тысячы лайкаў
Па фотапублікацыі добра бачна, чым Вольга збіраецца займацца ў новым годзе.
У сваім Інстаграме Хіжанкова выклала фотаздымак, дзе яна трымае ў руцэ торт бел-чырвона-белых колераў. Сама Вольга пры гэтым апранута ў майку са словамі з вядомага пратэставага мема: «Ганяць ва ўсю моц».
Літаральна за некадькі хвілін гэты допіс набраў больш за 5000 лайкаў, і іх колькасць працягвае хутка расці.
Нагадаем, у лістападзе-снежні Хіжанкова правяла 42 дні за кратамі – такім чынам яе пакаралі за падтрымку пратэстаў. У турме Міс Беларусі-2008 трымалі ў жудасных умовах.