Вольга Карач — у спісе датычных да «тэрарыстычнай дзейнасці»
Вольга Карач трапіла ў спіс асобаў, якія маюць дачыненне да «тэрарыстычнай дзейнасці».

Пратэсты каля КДБ. Мінск 16 жніўня 2020 года
Вольгу Карач, краўніцу міжнароднага цэнтру грамадзянскіх ініцыятываў «Наш дом», КДБ унесла ў спіс арганізацый і фізічных асобаў, якія маюць дачыненне да «тэрарыстычнай дзейнасці».
Яе тэлеграм-канал і YouTube-каналы раней былі прызнаныя «экстрэмісцкімі»
Акрамя Вольгі Карач, у спісе гэты спіс, адзначае «Еўрарадыё», таксама трапілі яшчэ шэсць чалавек. Хто яны такія?
- Вадзім Гулевіч, Кірыл Ашурок і Аляксей Глотаў — фігуранты так званага "вілейскага падрыву" — яны нібыта планавалі падарваць вузел сувязі ВМФ Расіі ў Вілейскім раёне.
- Зміцер Сасноўскі і Дзяніс Хофман (Хромаў) — удзельнікі інсцэнаванага сілавікамі "нападу" на прапагандыста Рыгора Азаронка.
- Наталля Мацвеева — дзяўчына з прызнанага экстрэмісцкім чата ОГСБ, якая разам з укаранёным сілавіком паедзе падпальваць лесанарыхтоўчую тэхніку ў Бярэзінскім раёне.