Вользе Класкоўскай прад'яўлена абвінавачанне ў замаху на забойства былога мужа

Вользе Класкоўскай, якая знаходзіцца ў шведскай турме, прад'яўлена абвінавачанне ў замаху на забойства. Пра гэта паведаміў яе адвакат Ханс Брэдберг. Ён пацвердзіў, што суд над яго падабароннай адбудзецца 4–5 ліпеня.



klaskovskaja.jpg

Вольга Класкоўская

Адвакат мае намер сустрэцца з Вольгай у пятніцу, 28 чэрвеня, каб абмеркаваць стратэгію абароны.
 

Нагадаем, пра затрыманне 30-гадовай Вольгі Класковской па падазрэнні ў здзяйсненні замаху на забойства былога мужа стала вядома 2 красавіка.
 

Некалькі гадоў таму Класкоўская атрымала статус палітычнага ўцекача ў сувязі з пераследам на радзіме за апазіцыйныя перакананні. У 2011 годзе, падчас суда над родным братам — былым міліцыянерам, фігурантам крымінальнай справы пра масавыя беспарадкі ў Мінску 19 снежня 2010 года, Вольга вярнулася ў беларускую сталіцу, каб падтрымаць сям'ю.

У жніўні 2011 года яна зноў з'ехала з Беларусі, выйшла ў Швецыі замуж за мясцовага жыхара, а ў ліпені 2012 года нарадзіла сына. Дакументы на атрыманне пасведчання на права жыхарства ў Швецыі падавала двойчы: пасля шлюбу і пасля народзінаў дзіцяці. Пад канец студзеня 2013 года стала вядома, што ўлады Швецыі адмовілі ёй у атрыманні пасведчання на права жыхарства і прынялі рашэнне пра яе дэпартацыю без права абскарджання. 6 лютага прадстаўнікі сацыяльных службаў Швецыі забралі ў Класкоўской дзіця ў сувязі з тым, што ў яе няма пасведчання на права жыхарства ў гэтай краіне і яна не можа забяспечыць сыну нармальныя ўмовы жыцця. 8 лютага Класкоўская і адвакат сустракаліся з прадстаўніком сацыяльных служб, які паведаміў, што дзіцё перададзена бацьку. Дачка Класкоўскай Міраслава па рашэнні шведскіх улад таксама падлягала дэпартацыі. У Швецыю за дзяўчынкай ездзіла яе бабуля Людміла Класкоўская. Цяпер Міраслава знаходзіцца ў Мінску.
naviny.by