
Стаўшы блогерам, актывіст анархісцкага руху Мікалай Дзядок шмат выказваўся пра падзеі ў Беларусі. 11 лістапада 2020 году супрацоўнікі ГУБАЗіК і МУС затрымалі яго, моцна збіўшы. Пазней на тэлебачанні паказалі пакаяльны ролік з удзелам Міколы.
Цяпер Аляксандар Дзядок зноў змагаецца за вызваленне сына і заклікае ўсіх сваякоў палітычных зняволеных публічна казаць пра тое, што адбываецца з іх роднымі.
У інтэрвію Свабодзе ён расказаў пра адукацыю і працу сына, пра катаванні і побыт у турме, а таксама выказаў думку, як звязаны яго ўласны сыход з судовай сістэмы Беларусі з крымінальным пераследам сына.