
Выйшаў на волю бізнесмен Віталь Сініцкі, які сам на сябе напісаў заяву ў падатковую
- Грамадства
- 22-11-2021
Як стала вядома «Нашай Ніве», на мінулым тыдні выйшаў на волю бізнесмен Віталь Сініцкі — буйны дэвэлапер, які трапіў у СІЗА праз тое, што сам напісаў на сябе заяву ў падатковую інспекцыю з просьбай праверыць свае прадпрыемствы.

Як тлумачылі «Нашай Ніве», Сініцкі ўжо заплаціў 10 мільёнаў долараў «кампенсацыі».
Цяпер ён знаходзіцца ў Беларусі, выязджаць не плануе — шмат бізнесу ў краіне.
Прадаюцца і шматфункцыянальныя комплексы на стадыі будаўніцтва — на Нямізе і за сто метраў ад станцыі метро «Партызанская».
Сініцкі кіруе кампаніяй «Сігмаполюс», якой належаць мінскія бізнес-цэнтры «Тытан», «Цівалі», «Арлан», «Хваля» (яе арандуе Wargaming), «Анкор», гандлёвы цэнтр «Трум», прамбаза на Гурскага і гэтак далей. Таксама Сініцкі займаецца забудовай участка насупраць тэатра Музкамедыі ля плошчы Багушэвіча.
Між тым, 17 лістапада стала вядома, што «Сігмаполюс» распрадае частку сваіх аб'ектаў.
Набыць іх можна з дысконтам да рынкавай цаны. Усе комплексы рэалізуюцца непасрэдна ўласнікам. Ёсць 17-павярховы бізнес-цэнтр Fortune на вуліцы Прытыцкага, 29. Таксама можна стаць уладальнікам бізнес-цэнтра «Арлан» на вуліцы Тыражнай, 150, недалёка ад плошчы Бангалор.
Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!
Больш цікавага на «Новым Часе»: