Выкладчыца медыцынскага ўніверсітэта звольнілася ў знак салідарнасці
З БДМУ сышла асістэнт кафедры эпідэміялогіі Алена Лагавая. Гэта ўжо другім такі выпадак у вядучай медыцынскай ВНУ краіны.
«У сувязі з грамадзянскай супольнасцю, якая склалася ў Беларусі, на фоне палітычнай і эпідэміялагічнай сітуацыі ў краіне, не засталіся ў баку і медыкі, выкладчыкі-медыкі, студэнты-медыкі і ў цэлым уся медыцынская супольнасць! — адзначыла Алена Лагавая. — Калі чацвёрты месяц адбываюцца рэпрэсіі і гвалт у дачыненні да людзей, і у тым ліку медыкаў, то гэта выклікае толькі пачуццё бяссілля і бездапаможнасці.Медыкаў, якія актыўна выказваюць сваю грамадзянскую пазіцыю, звальняюць, выключаюць з універсітэта, арыштоўваюць за ўдзел у мірных акцыях пратэсту, пазней падвяргаючы псіхалагічнаму ціску з боку кіраўніцтва.Таму ў знак салідарнасці я, Лагавая Алена Мікалаеўна, прыняла рашэнне аб звальненні з пасады асістэнта кафедры эпідэміялогіі БДМУ. І маё рашэнне з'яўляецца усвядомленым!»