Выкладчыцу журфака Ганну Курэйчык арыштавалі на 15 сутак

Жанчына нібыта «аказала непадпарадкаванне міліцыі».

Выкладчыца журфака Ганна Курэйчык 15 сутак правядзе за кратамі

Выкладчыца журфака Ганна Курэйчык 15 сутак правядзе за кратамі


Дацэнта кафедры тэлебачання і радыё журфака БДУ Ганну Курэйчык сілавікі затрымалі 18 лютага. Як сёння стала вядома, суд Цэнтральнага раёна Мінска асудзіў жанчыну паводле артыкула «Непадпарадкаванне законным патрабаванням службовай асобы». Курэйчык пакаралі 15 суткамі арышту.
Яе затрымалі, калі яна была на бальнічным. З якой прычыны прыйшлі да выкладчыцы, невядома.
«Думаю, што зроблена гэта было для яе звальнення. Бо кантракт у яе быў да 2023 года», — адзначыў калега Курэйчык. У верасні 2020 года Ганна Курэйчык выказвалася ў сацсетках пра падзеі ў Беларусі. На яе думку, у краіне ішло «мэтанакіраванае знішчэнне прафесіі журналіста».
Паводле «Беларускае Радыё Рацыя».