Затрымалі выкладчыцу журфака БДУ Ганну Курэйчык
Па якім артыкуле затрымалі выкладчыцу, невядома.
![hanna_kurejczyk.jpg hanna_kurejczyk.jpg](/img/v1/images/hanna_kurejczyk.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Яе прозвішча з'явілася ў спісах затрыманых, якія вядуць валанцёры, яшчэ 18 лютага. Таксама гэтую інфармацыю «НН» пацвердзіў і калега Курэйчык.
«Яна была на бальнічным, прыйшлі па яе дадому», – расказаў ён.
Па якім артыкуле затрымалі выкладчыцу, невядома.
Ганна Курэйчык з'яўляецца дацэнтам кафедры тэлебачання і радыёвяшчання.