Затрымалі двух мінчукоў. Іх падазраюць у блакаванні дарог у жніўні 2020-га

Затрыманым 53 і 34 гады, яны нібыта блакавалі дарогі аўтамабілямі на скрыжаванні вуліцы Максіма Багдановіча і праспекта Машэрава 10 жніўня 2020 года. Яны заключаныя пад варту.

Фота СК

Фота СК

Паводле версіі следства, вечаарам 10 жніўня 2020 года мужчыны пакінулі на дарозе свой Fiat, «а ўмоўнымі жэстамі і актыўнымі дзеяннямі кіравалі іншымі ўдзельнікамі дарожнага руху, заклікаючы да аналагічных дзеянняў — кідаць машыны і сыходзіць». Рух на праспекце быў паралізаваны, пасля чаго мужчыны ўцяклі.

Цяпер ім інкрымінавана ч. 1 арт. 342 («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак») КК. Ім пагражае да 4 гадоў пазбаўлення волі.