Затрымалі былую выкладчыцу БДУ Таццяну Сініцу
Абставіны затрымання і артыкул, паводле якога яно адбылося, пакуль невядомыя.
![Таццяна Сініца Таццяна Сініца](/img/v1/images/taccjana_sinica.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Таццяна Сініца
20 лютага затрымалі былую выкладчыцу факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ Таццяну Сініцу.
Па якім артыкуле затрымалі жанчыну — пакуль невядома.
Таццяну ўжо затрымлівалі ў 2020 годзе. На той момант выкладчыца падтрымлівала бастуючых студэнтаў.