Яшчэ аднаго беларуса затрымалі ў сувязі з рэферэндумам
Жыхара Калінкавіч затрымалі меркавана за ўдзел у абмеркаванні рэферэндума.

Аляксандр Елісееў
Жыхар Калінкавіч Аляксандр Елісееў прыняў удзел у абмеркаванні рэферэндуму, і яго таксама затрымалі.
Раней мы ўжо паведамлялі пра затрыманне іншага беларуса, які захацеў зарэгістравацца назіральнікам на рэферэндуме.

Аляксандр — сябра Аб'яднанай грамадзянскай партыі. Нядаўна мужчына прыняў удзел у адной з дыялогавых пляцовак.
Учора да Аляксандра Елісеева прыйшоў начальнік Калінкавіцкага РАУС і паведаміў, што яму прадʼяўлена абвінавачанне па адміністрацыйным артыкуле. З РАУС Елісеева не выпусцілі.