Вылучэнне Статкевіча на выбарах Якубовіч назваў "гульнёй у кепскі анекдот"

Рэдактар газеты Адміністрацыі прэзідэнта лічыць вылучэнне палітвязня прыкметай слабасці беларускай апазіцыі.



jakubovicz_2007.jpg

Фота: БЕЛТА

Тэлепраграма "Клуб рэдактараў" на канале "Беларусь 1" 19 ліпеня абмяркоўвала будучыя прэзідэнцкія выбары. Галоўны рэдактар газеты "СБ — Беларусь сегодня" Павел Якубовіч выказаў меркаванне, што беларуская палітычная апазіцыя не змагла аб'яднацца дзеля выбараў, хоць ёй ніхто ў гэтым не перашкаджаў.

"Ніхто палітычнай апазіцыі не перашкаджаў ні фізічна, ні маральна за гэта час нарэшце знайсці сур'ёзнага чалавека, вылучыць яго са сваіх шэрагаў ", — цытуе БЕЛТА словы Якубовіча.

Ён раскрытыкаваў вылучэнне палітвязня Мікалая Статкевіча ў якасці кандыдата ў прэзідэнты. "Насамрэч, якая гэта палітыка? Гэта людзі, якія сур'ёзную палітыку і лёсавызначальнае рашэнне — выбары прэзідэнта — падмяняюць гульнёй у дрэнны анекдот", — зазначыў Якубовіч.

euroradio.fm