Выпускнікоў медколеджа прымушаюць казаць на камеру, што яны размяркоўваюцца «дабраахвотна»
Гомельскі медыцынскі каледж не адзіны, дзе назіраецца такая практыка, паведамляе тэлеграм-канал Nexta.
"На фота — размеркаванне 2018 года ў Гомельскі медкаледжы. У правым верхнім вуглу можна заўважць камеру. Як вы думаеце, навошта яна там стаіць? Аказваецца, зараз выпускнікі-платнікі кажуць на камеру, што ідуць дабраахвотна адпрацоўваць размеркаванне. Такая практыка назіраецца толькі ў медыцынскіх універсітэтах\каледжах", — піша аўтар каналу, Сцяпан Святлоў.