Вызвалены з-пад арышту бярозаўскі актывіст Аляксандр Кабанаў
Актывіст з Бярозы Аляксандар Кабанаў выйшаў на волю пасля пяці сутак арышту.
Да мясцовага РАУС а 21-й гадзіне 13 сакавіка прыехала з Мінску дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая, а таксама сабраліся каля дзесяці жыхароў горада.
Сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандар Кабанаў быў асуджаны за хуліганства і брыдкаслоўе. Са словаў актывіста інцыдэнт, паводле якога яго асудзілі, быў правакацыяй. Але аспрэчваць прысуд Кабанаў не збіраецца. На ўмовы ўтрымання — не скардзіўся.
www.racyja.com