Wargaming Mobile прыняло «складанае рашэнне, якое, магчыма, не ўсе ўхваляць»

Кіраўнік Мінскай WG Mobile абвясціў пра выдаленне бчб-эмодзі з рабочага Slack, бо «працоўная прастора не з'яўляецца прыдатным месцам для таго, каб адстойваць свае перакананні».

Версія ліста на англійскай мове, dev.by 

Версія ліста на англійскай мове, dev.by 

У распараджэнні рэдакцыі dev.by трапіў ліст супрацоўнікам, які напісаў Тэйн Лімэн, кіраўнік мінскай студыі Wargaming Mobile. У ім Лімэн кажа пра «няпростае рашэнне» — выдаленне бчб-эмодзі з карпаратыўнага Slack і тлумачыць прычыны.

dev.by публікуе ліст цалкам:

«Ёсць адна далікатная тэма, якую я хацеў бы з вамі абмеркаваць. Я спадзяюся (і веру), што вы ўсе ведаеце, як моцна мы непакоімся пра вашу бяспеку, здароўе і дабрабыт. Часам гэта прыводзіць да неабходнасці прымаць складаныя рашэнні, якія, магчыма, не ўсе ўхваляць. Гэта якраз той выпадак.

Мы прымаем пад увагу дзеючыя правілы ў Беларусі і збіраемся выдаліць «бел-чырвона-белы» сцяг з нашага спісу значкоў у Slack. Прававыя пытанні і звязаныя з імі рызыкі, якія могуць закрануць нашых супрацоўнікаў (асабліва з улікам магчымых ператрусаў падчас перасячэння мяжы і іншых патэнцыйных узаемадзеянняў з праваахоўнымі органамі) — занадта вялікія, каб іх ігнараваць.

Як ужо гаварылася раней, мы цалкам падтрымліваем правы кожнага супрацоўніка на асабістае меркаванне. Аднак працоўная прастора не з'яўляецца прыдатным месцам для таго, каб адстойваць свае перакананні. Наша працоўнае месца не з'яўляецца форумам для такога роду дыскусій і дэбатаў. Наша першая і галоўная задача — паклапаціцца пра бяспеку і дабрабыт кожнага з вас. Выдаленне значка адпавядае гэтай важнай патрэбы.

Я разумею, што гэтае рашэнне многім можа не спадабацца, але спадзяюся, што ўсе зразумеюць прычыны, па якіх яно прынятае. Гэта не простае рашэнне, аднак мы вельмі сур'ёзна ставімся да бяспекі кожнага.

Дзякуй за ваша разуменне».

Тэйн Лімэн — амерыканец, працуе ў Wargaming з 2015 года. Узначальваў глабальны Паблішынг Wargaming America, быў выканаўчым прадзюсарам World of Tanks PC. З 2018 года кіруе мінскай студыяй WG Mobile.