Wizz Air плануе два рэйсы з Мінска. Або з Гродна ці Віцебска
Венгерскі лаўкост Wizz Air блізкі да дамоўленасцей аб пачатку палётаў у Мінск з Будапешта. Магчымыя і рэйсы Будапешт-Гродна. Міністр замежных спраў Венгрыі Петэр Сійярта і кіраўнік беларускага МЗС Уладзімір Макей падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве паміж краінамі на 2020 год, паведамляе АНТ.
– Было выдатна, калі «Белавія» пачала лётаць двойчы, а потым і тройчы на тыдзень. Цяпер гутарка ідзе пра пяць рэйсаў на тыдзень у Будапешт. Wizz Air, які кіруецца венграмі, вельмі блізкі да дамоўленасцей яшчэ аб двух рэйсах Будапешт-Мінск, або Гродна ці Віцебск. Разам гэта будзе ўжо сем рэйсаў, якія, вядома, вельмі зблізяць нашы краіны, – сказаў Петэр Сійярта.
Таксама краіны плануюць пастаўкі харчавання, абмен вопытам пры ўзвядзенні аб’ектаў ядзернай энергетыкі. Флагманскім жа праектам называюць пастаўку ў Венгрыю двухпавярховых цягнікоў беларускай вытворчасці. 11 – ужо курсуюць па венгерскім дарогах. А ў бліжэйшай перспектыве да іх дадасца яшчэ 40.
hrodna.life