З 10 снежня БЧ уводзіць новы графік руху цягнікоў

10 снежня 2017 году пачне дзейнічаць новы графік руху цягнікоў Беларускай чыгункі на 2017/2018 год на тэрыторыі краінаў Садружнасці і Еўрасаюза, паведамляе беларускі чыгуначны перавозчык.

Здымак tut.by

Здымак tut.by


Пры яго фарміраванні БЧ імкнулася захаваць існуючыя актуальныя для пасажыраў напрамкі ў зносінах з краінамі СНД і Балтыі, а таксама пашырыць маршрутную сетку як у міжнародных зносінах, так і ўнутры рэспублікі.
У міжнародных зносінах графікам руху цягнікоў на 2017/2018 год прадугледжаны наступныя змены.Рэгулярныя транспартныя зносіны паміж Мінскам і Вільняй з 10 снежня будуць забясьпечвацца сучаснымі электрацягнікамі, як фарміравання Беларускай чыгункі, так і Літоўскай чыгункі. Без змены часу знаходжання ў дарозе (2 гадзіны 30 мін.)
Памежныя і мытныя кантролі ў цягніках Мінск-Вільня будуць праводзіцца на станцыі Гудагай.
Паводле беларускай службы Польскага радыё