З 23 лютага зноў даражэе аўтамабільнае паліва
З 23 лютага ў Беларусі рознічныя кошты на дызельнае паліва і аўтамабільны бензін вырастуць на 1 капейку. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе «Белнафтахіма».

Фота: mrganso, pixabay.com
— Ва ўмовах адмоўнай дынамікі курсу нацыянальнай валюты з 23 лютага на аўтазаправачных станцыях Рэспублікі Беларусь кошт аўтамабільнага паліва змяняецца на 1 капейку, — праінфармавалі ў «Белнафтахіме».
З 23 лютага кошт 1 літра бензіну АІ-92-К5-Еўра складзе 1 рубель 72 капейкі, АІ-95-К5-Еўра — 1 рубель 82 капейкі, АІ-98-К5-Еўра — 2 рублі 4 капейкі, ДТ — 1 рубель 82 капейкі.
Гэта восьмае змяненне цэнаў на аўтамабільнае паліва ў гэтым годзе. Апошні раз цана на паліва змянялася 16 лютага: дызель і бензіны падаражэлі на 1 капейку. Нагадаем, у 2019 годзе цэны на паліва мяняліся 28 разоў, годам раней — 27.
Паводле tut.by