З'явіўся аўтарскі сайт Паўла Севярынца

Сайт прадстаўляе Паўла Севярынца не толькі як грамадскага дзеяча і палітыка, але ў першую чаргу як пісьменніка.

pavel_sevjarynec_kniha.jpg

На сайце размешчаны рэцэнзіі і водгукі вядомых людзей на кнігі Паўла Севярынца, а таксама цытаты ягонага аўтарства.
Нагадаем, Павел Севярынец — аўтар 14 кніг, сярод якіх «Люблю Беларусь», раман «Беларусалім», зборнікі публіцыстыкі «Лісты з лесу», «Каменнае сэрца» і «Беларуская глыбіня». З’яўляецца лаўрэатам літаратурнай прэміі Беларускага ПЭН-цэнтру імя А. Адамовіча, прэміі імя Францішка Аляхновіча, прэміі «За свабоду думкі» імя Васіля Быкава, украінска-беларускай літаратурнай прэміі «Воін Святла».
Для тых, хто хоча атрымаць кнігі Паўла Севярынца, на сайце ёсць спасылкі на інтэрнет-краму, дзе можна іх набыць.
Паводле budzma.org