Вольга Маёрава
Нагадаем, у папярэднім лісце Вольга Маёрава паведамляла, што ёй пагражаюць 8 крымінальных артыкулаў. Цяпер з абвінавачання прыбралі артыкулы 16 (6) — саўдзел у злачынстве і 289 (2) — акт тэррарызму. Такім чынам, Вользе Маёравай інкрымінуюць наступныя артыкулы:
- частка 2 арт. 285 — Удзел у злачыннай арганізацыі ў любой іншай форме;
- частка 3 арт. 130 — Дзеянні па рэабілітацыі нацызму, учыненыя групай асоб, або якія пацягнулі па неасцярожнасці смерць чалавека або іншыя цяжкія наступствы;
- частка 4 арт. 295 — Незаконныя дзеянні ў адносінах да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў, учыненыя арганізаванай групай;
- частка 3 арт. 361 — Заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на нанясенне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, учыненыя з выкарыстаннем сродкаў масавай інфармацыі або глабальнай камп'ютарнай сеткі Інтэрнэт;
- частка 2 арт. 257 — Падман спажыўцоў, учынены групай асоб па папярэдняй змове, або асобай, раней судзімай за падман спажыўцоў, або ў буйным памеры;
- частка 1 арт. 14 — Замах на злачынства.«У самым разгары азнаямленне са справай. Адчуванні прадказальныя, але зразумела, што гэта нічога не зменіць у выніку», — зазначае палітзняволеная.
Вольга Маёрава дзякуе ўсім за падтрымку і перадачы, піша, што ёй усяго хапае, але заўсёды ёсць патрэба ў цвёрдым сыры і садавіне.
Вольгу Маёраву затрымалі 4 студзеня 2021 года ў яе доме ў вёсцы Нача Крупскага раёна па так званай «справе Мікалая Аўтуховіча». У доме быў праведзены ператрус, супрацоўнікі КДБ забралі з дома тэхніку.