Вользе Маёравай пагражаюць 8 крымінальных артыкулаў
У лісце да сына палітзняволеная Вольга Маёрава пералічыла артыкулы Крымінальнага кодэкса, пра якія «хацела б пачытаць».

Як вынікае з
ліста Вольгі Маёравай, ёй пагражаюць ажно 8 крымінальных артыкулаў:
- частка 2 арт. 285 — Удзел у злачыннай арганізацыі ў любой іншай форме;
- частка 3 арт. 130 — Дзеянні па рэабілітацыі нацызму, учыненыя групай асоб, або якія пацягнулі па неасцярожнасці смерць чалавека або іншыя цяжкія наступствы;
- частка 4 арт. 295 — Незаконныя дзеянні ў адносінах да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў, учыненыя арганізаванай групай;
- частка 3 арт. 361 — Заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на нанясенне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, учыненыя з выкарыстаннем сродкаў масавай інфармацыі або глабальнай камп'ютарнай сеткі Інтэрнэт;
- частка 2 арт. 257 — Падман спажыўцоў, учынены групай асоб па папярэдняй змове, або асобай, раней судзімай за падман спажыўцоў, або ў буйным памеры;
- частка 1 арт. 14 — Замах на злачынства;
- частка 6 арт. 16 — Саўдзел у злачынстве;
- частка 2 арт. 289 — Акт тэрарызму.

Нагадаем, раней у адным з лістоў Вольга Маёрава паведамляла, што яна рыхтавалася да прысуду па больш жорсткай, 3 частцы, 289-га артыкула.
Вольгу Маёраву затрымалі 4 студзеня 2021 года ў яе доме ў вёсцы Нача Крупскага раёна па так званай «справе Мікалая Аўтуховіча». У доме быў праведзены ператрус, супрацоўнікі КДБ забралі з дома тэхніку.
Пішыце Вользе Маёравай на адрас: 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1, турма № 1.
