З 1 верасня даражэе навучанне ў ВНУ
Міністэрства адукацыі Беларусі заяўляе пра планаванае павышэнне з 1 верасня аплаты за навучанне ў ВНУ, але не больш чым на 20%.
«Так, аплата за навучанне ў ВНУ будзе павышаная з 1 верасня. У 2012/2013 навучальным годзе аплата за навучанне на платных аддзяленнях не змянялася, а стаўка тарыфнага разраду ў краіне павышалася тройчы, але гэта ніяк не адбівалася на кошце навучання», — заявіў у эфіры Першага нацыянальнага тэлеканала начальнік упраўлення вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі міністэрства адукацыі Беларусі Сяргей Раманюк.
«У рэшце рэшт было прынятае рашэнне на ўзроўні ўрада павысіць кошт навучання ў вышэйшых навучальных установах, але не больш, чым на 20%», — сказаў Раманюк.
«20% — гэта гранічны ўзровень», — падкрэсліў прадстаўнік Мінадукацыі. «Пры гэтым ім дадзенае права ў залежнасці ад эканамічнай сітуацыі ў канкрэтным ВНУ, у залежнасці ад эканамічна абгрунтаваных затрат, самім вырашаць, на якую планку будзе ўзняты кошт за навучанне», — адзначыў Раманюк.
«Кошт будзе дыферэнцыявацца ў залежнасці ад формы навучання — дзённая ці завочная, а таксама ў залежнасці ад курсу — напрыклад, на 1 курсе ён можа быць вышэй, чым на 4-м ці 5-м», — адзначыў начальнік упраўлення.