З Народзінамі, Барыс Уладзіміравіч!

У пятніцу, 6 красавіка, споўнілася 102 (!) гады ад дня нараджэння аднаго з найвыбітнейшых беларусаў у гісторыі — сусветна вядомага навукоўца і шчырага патрыёта Бацькаўшчыны прафесара Барыса Уладзіміравіча Кіта. Сёння наш слынны суайчыннік жыве ў нямецкім Франкфурце на Майне і працягвае весці актыўны лад жыцця.

Два гады таму разам з маім калегам з TUT.BY Кастусём Лашкевічам мы наведалі Барыса Улазіміравіча ў ягонай франкфурцкай кватэрцы. Тая сустрэча, якая доўжылася больш з дзьве гадзіны, вылілася на старонках “Новага часу у шэраг публікацый-успамінаў “беларуса нумар адзін, як называў Барыса Кіта ягоны сябра Васіль Быкаў.

Сёння не мае сэнсу пераказваць, якое жыццё пражыў і што зрабіў для Беларусі і Свету гэты Вялікі Чалавек — навукоўца, педагог, адзін з заснавальнікаў і лідараў беларускае дыяспары ў ЗША, бо занадта шмат часу і месца заняў бы толькі пераліх адных ягоных рэгаліяў, званняў і ўзнагародаў. Помню, як Барыс Уладзіміравіч з хваляваннем і радасцю паказваў нам віншаванні са стагоддзем, якія прыйшлі на ягоны адрас ад вядомейшых палітыкаў свету. Барыс Уладзіміравіч вельмі добра ўсведамляе, хто і што ён ёсць. Нажаль, гэта ўсведамляюць далёка не ўсе на яго гістарычнай радзіме — у Беларусі.

У гэты дзень хочацца сказаць: жывіце яшчэ вельмі доўга, дарагі Барыс Уладзіміравіч! Будзьце здаровыя і такія ж бадзёрыя, якімі Вы з’яўляецеся ўсё Ваша жыццё, што было далёка не лёгкае і не простае, але насычанае і шчаслівае! Мы помнім, нашуем і любім Вас, дарагі наш Суайчыннік!