З "Трубяцкім" і без алкаголю: пад Мінскам прайшоў фэст "Дружба"
У цэнтры экалагічнага турызму "Станькава" (Дзяржынскі раён, Мінская вобласць) на першых выходных жніўня адбыўся адзін з самых буйных беларускіх оўпэн-эераў гэтага лета — фестываль "Дружба". Музычную праграму на ім прадстаўлялі выключна беларускія калектывы. Яшчэ адной з асаблівасцяў фэсту стала адмова арганізатараў ад продажу алкаголю на тэрыторыі правядзення падзеі.
Фэст праходзіў з дня суботы і па вечар нядзелі, частка наведвальнікаў прывезла з сабою намёты ці арэндавала ў арганізатараў. Акрамя музычнай праграмы на фестывалі шмат цікавага: на ўваходзе размяшчаліся разнастайныя сувенірныя лаўкі і кропкі запаўленне. Напрыклад, перад пачаткам канцэрту можна было навучыцца граць на бонга, пакатацца на кані, пайграць у розныя гульні ці зрабіць бодзі-арт. Даволі шмат прадавалася розных страў: наведвальнікі маглі пачаставацца арыгінальнай халвой і медавухай, паесці экалагічнае марозіва (без малака) ці веганскую ежу, альбо проста набыць французскі хот-дог.
Арганізатары вырашылі адмовіцца ад "разагрэву" і фестывальную частку адкрываў адзін з хэдлайнераў — "J:Морс". Калектыў ужо існуе шаснаццаты год і з'яўляецца адным з лідараў айчыннай рок-сцэны. Наведвальнікі хутка сабраліся каля сцэны і амаль усе песні спявалі разам з салістам, Уладзімірам Пугачам.
Пасля гадзіннага выступу "морсаў" іх замянілі ветэраны беларускага рока гурт "Крама". Музыкі выступаюць на сцэне ужо больш за 20 гадоў. Але калектыў выканаў як старыя свае кампазіцыі, так і зусім новыя з альбому "Белая вада". Прыхільнікаў рокераў аказалася не так шмат, але знайшліся аматары з болей сталага пакалення.
Трэцімі на сцэну вышлі прадстаўнікі даволі маладога гурта "Nizkiz". Хлопцы граюць ідзі-рок і выпусцілі 3 кружэлкі, адну з іх у новым фармаце 3plet, дзе акрамя музыкі змешчаны візуальная і тэкставая часткі. Гурт выканаў на фэсце адну з самых папулярыных беларускамоўных індзі — кампазіцый "Цяпер і далей".
Пасля невялікага перапынку зайграў свайго "Трубецкого" аднайменны гурт, адзін з хэдлайнераў суботняга выступу. Музыкі за свае амаль гадавое існаванне выпусцілі звыш сямі новых сінгалаў і зараз рыхтуюць дэбютны альбом. А пакуль жа спяваюць добрыя "ляпісаўскія" хіты часоў "Капитала" і "Манифеста". Аўдыторыя не хацела, каб іх пакідалі музыкі і "Trubetskoy" прыйшлося высці на біс.
Калі ўжо тэрмометр апусціўся ніжэй 15 градусаў і сонца ўзышло, на сцэну выйшлі апошнія хэдлайнеры — кабарэ-бэнд "Серебряная свадьба". Айчынныя музыкі не так і часта даюць канцэрты ў Беларусі, з-за гэтага цікавасць паслухаць Беньку і кампанію ўжывую ўзрасла. Музыкі спяваюць сваю эпатажную музыку на рускай мове, а таксама па-французску і нямецку, выкарыстоўваюць шмат музычных іструментаў.
Сканчваў музычную праграму на суботу "Drum Ecstasy". У нядзелю лайн-ап складаўся з больш маладых калектываў: "Чип и Дейл", "U.G.OSLAVIA", "Navi", "Огонёк бэнд". Роля закрываць фэст выпала гурту "Мутнаевока".
Фота: Павел Аксіновіч і Лізавета Дубінчына.