За 15 месяцаў у Беларусі памёр кожны чацвёрты ветэран Вялікай айчыннай

За апошнія 15 месяцаў колькасць ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі зменшылася на чвэрць. Год і тры месяцы таму (статыстыка ёсць на 1 кастрычніка 2017 года) іх было 9576. А на 1 студзеня 2019 года іх засталося менш за сем тысяч — 6845.

Reuters

Reuters

Пра гэта Еўрарадыё распавялі ў Беларускім грамадскім аб'яднанні ветэранаў. Лічба прыкладная, афіцыйна Мінпрацы апублікуе гэтую статыстыку на пачатку лютага.
Статыстыка за апошнія пяць гадоў выглядае наступным чынам:
1 студзеня 2019 — 6845 ветэранаў;
1 кастрычніка 2018 — 7457;
1 красавіка 2018 — 8412;
1 кастрычніка 2017 — 9576;
1 красавіка 2017 — 10746;
1 красавіка 2016 — 13,7 тысячы;
1 красавіка 2014 — 20,7 тысячы.
Сярэдні ўзрост удзельнікаў вайны сёння складае 95-96 гадоў.
Героі Савецкага Саюза, якія пасля вайны засталіся ў Беларусі — Васіль Мічурын і Іван Кустоў — жывыя і здаровыя настолькі, наколькі дазваляе быць здаровымі ўзрост.
Васіль Сяргеевіч і Іван Ільіч дагэтуль жывыя і здаровыя, хоць ужо з-за ўзросту іх фізічны стан абмяжоўвае іх актыўнасць, — распавядае Еўрарадыё Анатоль Адоньеў, кіраўнік Мінскай гарадской арганізацыі ветэранаў. — Кустоў ужо зусім хутка, 31 студзеня, адзначыць свой 95-ы Дзень нараджэння”.
Паводле euroradio.fm