За абразу Ярмошынай на два гады асудзілі сябра яе сына

За абразу Лідзіі Ярмошынай далі два гады сябру яе сына-нябожчыка, з якім яны разам працавалі ў пракуратуры.

2d3df1b5530f11b90123f67a96e5fc08.jpg

Два дні таму да двух год калоніі прысудзілі былога работніка Генеральнай пракуратуры Аляксандра Мікалаева. Яго судзілі па некалькі артыкулах Крымінальнага Кодэкса: абраза прадстаўніка ўлады (арт. 369), абраза прэзідэнта (арт. 368), абраза суддзі (арт. 391).

Мікалаева судзілі ў тым ліку за абразы Ярмошынай, а ў рапарце сілавікоў скрыншоты са старонкі ў Фэйсбуку, па вялікім рахунку, прысвячаліся ёй.

Мікалаеў даваў вострыя характарыстыкі асобе Ярмошынай і вінаваціў яе ў тым, што яна забараняла сыну «жыць мужчынам» і прыводзіць у дом дзяўчат.

Але ў гэтай гісторыі ёсць займальная дэталь: Аляксандр Мікалаеў быў у цесным сяброўстве з сынам Ярмошынай, адвакатам Аляксеем Ярмошыным, які памёр пры невядомых абставінах у 2017-м, у 40 год.

Яны разам уздымаліся па кар'ернай лесвіцы, і ў пракуратуры Цэнтральнага раёна працавалі ў адным кабінеце.

Такім чынам, за абразу Ярмошынай судзілі сябра яе сына-нябожчыка.

Паводле nashaniva.com