За «цынічныя плакаты» з Ярмошынай і кіраўніком райвыканкама — крымінальная справа
Жыхар Ваўкавыска стаў фігурантам крымінальнай справы па артыкуле за хуліганства па арт. 339 Крымінальнага кодэкса, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.

30-гадовага мужчыну затрымалі гэтай ноччу. У багажніку яго аўтамабіля знайшлі плакат з выявай старшыні Ваўкавыскага райвыканкама.
Акрамя таго, паводле версіі міліцыі, ён размясціў плакат з выявай старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай на агароджы футбольнай пляцоўкі на вуліцы Каліноўскага.
"Абодва плакаты носяць цынічны характар. Паводле артыкула хуліганства ў дачыненні да мужчыны распачатая крымінальная справа", — адзначылі ў міліцыі.
У ведамстве таксама адзначылі, што мужчына вырабіў плакаты самастойна.
spring96.org