За друкаванне налепак з «Пагоняй» затрымалі дырэктара мінскай тыпаграфіі

Затрыманага клічуць Аляксандр Васільеў, і яму 42 гады. Ён жыве ў Мінску і з'яўляецца дырэктарам дызайн-студыі «Мерлен», якая друкуе сувеніры на замову.

photo_2022_08_12_20_27_24_eonsr.jpg



Як адзначае «Н*ша Ніва», мужчына любіць падарожнічаць. Таксама ён захапляўся квізамі і даволі шмат гуляў у розныя квізы ў Мінску.

Сілавікі закідаюць яму «друкаванне пратэснай сімволікі» — на відэа і фота, якія яны публікуюць, магніты, налепкі і іншая прадукцыя з нацыянальным арнаментам і «Пагоняй». Трэба адзначыць, што ніводзін з гэтых сімвалаў не быў забаронены, а да 2020 года яны былі ў свабодным продажы.

Мужчыну аднойчы ўжо затрымлівалі падчас пратэсту 8 лістапада 2020 года і прысудзілі дзесяць сутак арышту. Адбываў пакаранне ён у Жодзіне.

Каналы сілавікоў паведамляюць, што ў мужчыны канфіскавалі частку тавараў. Па іх словах, разглядаецца пытанне пра завядзенне супраць яго крымінальнай справы.

symb_f9n0z.jpg