За фота прапагандыста мінчука пакаралі 15 суткамі арышту

Мінчука арыштавалі на 15 сутак за фота прапагандыста, якое ён даслаў блогеру Антону Матольку, паведамляе «Вясна назірае».

_sud_maskouskaha_raena___minsk__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas_logo_1.jpg


У сярэдзіне траўня блогеру Антону Матольку чытач даслаў фотаздымак датычнага да канала «Жёлтые сливы» Аляксандра Бянько, які стаіць на касе ў краме. Блогер апублікаваў гэтае фота ў сваім тэлеграм-канале.
24 чэрвеня на адным з прапагандысцкіх тэлеграм-каналаў з'явілася інфармацыя, што аўтар гэтых здымкаў затрыманы. Пазней у гэтым жа канале паведамілі, што «злачынцу» клічуць Андрэй Антонаў.
Сёння стала вядома, што 28 чэрвеня над Антонавым у судзе Маскоўскага раёна Мінска прайшоў суд па справе за «дробнае хуліганства» (арт. 19.1 КаАП). У выніку за фотаздымак прапагандыста, дасланы Антону Матольку, 34-гадовага Андрэя Антонава пакаралі 15-сутачным арыштам.