За год у Мінску стала амаль на 5,5 тысячы менш пенсіянераў
За год у Мінску стала менш амаль на 5,5 тысячы пенсіянераў. Іх засталося ў сталіцы 475 тысяч 219 чалавек — самая нізкая лічба за апошнія 5 гадоў (са студзеня 2016-га), паведамляе «Еўрарадыё».
Гэта не азначае, што ўсе 5,5 тысячы чалавек памерлі ад каронавіруса. Колькасць пенсіянераў «змяншае» таксама пенсійная рэформа, праз якую мужчынам, якім сёлета спаўняецца 62, і жанчынам, якім спаўняецца 57, давядзецца чакаць пенсіі яшчэ паўгода.
Дарэчы, на 1 лютага 2021 года ў Мінску працягвалі працаваць 167,7 тысячы чалавек пенсійнага ўзросту. Кожны трэці!