За «няправільныя» партрэты Лукашэнкі жыхару Жабінкі далі два гады калоніі
Судом Жабінкаўскага раёна разгледжана крымінальная справа ў дачыненні да Аляксандра Жэдзіка, якога абвінавацілі ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса — абраза Лукашэнкі. Пра гэта паведамляюць праваабаронцы.
Па матэрыялах абвінавачання Жэдзік, «размясціў у грамадскіх месцах у Жабінцы партрэты кіраўніка дзяржавы, папярэдне здзейсніўшы ў дачыненні да іх дзеянні абразлівага характару, тым самым прынізіў гонар і годнасць прэзідэнта Рэспублікі Беларусь».
Суддзя Людміла
Рубашэўская прысудзіла абвінавачанаму два гады пазбаўлення волі з адбываннем
пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.