За падпіскі на тэлеграм-каналы затрымалі мастачку-графіка

Днямі была затрыманая Галіна Семечка, мастачка-графік Vizor Games, паведамляе dev.by

photo_2021_12_16_09_23_24.jpg

У «пакаянным відэа» Галіна пра сваю “віну” кажа, што была падпісаная на тэлеграм-каналы, прызнаныя экстрэмісцкімі. А ў жніўні мінулага года нібыта ўдзельнічала ў пратэставых маршах і перакрыцці дарог.

Нейкай больш канкрэтнай інфармацыі пра абставіны затрымання і месцазнаходжанне Галіны Семечка няма. У тэлеграм-каналах таксама паведамляецца пра затрыманне яе мужа.

Мяркуючы па профілі ў Фэйсбуку, Галіна Семечка скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў. Да Vizor Games яна працавала мастаком у ААТ «ГУМ», а таксама вядучым дызайнерам на ювелірным заводзе «Зорка».