«За шкоду нацыянальным інтарэсам». Лунінецкае выданне «Информ-прогулка» атрымала штраф 2900 рублёў
Эканамічны суд Брэсцкай вобласці аштрафаваў выданне «Информ-прогулка» на 100 базавых велічынь за нанясенне шкоды нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь, паведамляе БАЖ.

Суд адбыўся 16 верасня.
Рэдактар выдання Андрэй Вышынскі кажа, што ніякіх тлумачэнняў ён не атрымаў.