За выкрык «Жыве Беларусь!» Міколу Дзядка адправілі ў карцар
У СІЗА №1 на Валадарскага, дзе цяпер утрымліваюць палітвязня, 27 сакавіка на прагулцы нехта крыкнуў «Жыве Беларусь!». Мікола падтрымаў і за гэта атрымаў 9 сутак карцара, рашэнне прыняў выканаўца абавязкаў начальніка Ірчыц, паведамляе тэлеграм-канал Міколы Дзядка.
Паводле тэлеграм-канала, апошнім часам амаль кожны дзень на «Валадарку» прыходзіць праверка з Дэпартамента выканання пакаранняў. Правяраюць, каб арыштанты днём не спалі, каб не віселі нідзе ручнікі і іншая лухта, а на парушэнне базавых санітарных норм у карцары — адсутнасць батарэі і вентыляцыі, бетонную падлогу, волкасць — увагі не звяртаюць.
Падчас знаходжання ў карцары зняволеным не перадаюць пошту, але пасля выхаду яны могуць атрымаць цэлы стос лістоў і паштовак.
Адрас для лістоў: 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2. СІЗА-1Дзядок Мікалай Аляксандравіч