«За збор подпісаў пад петыцыямі пратэставага характару». Стала вядома, за што заблакавалі Petitions.by
Каманда платформы «Зручны горад» даведалася, чаму сайт petitions.by перастаў адкрывацца з 6 жніўня, і стварыла новую петыцыю на сайце petition.by — «Супраць блакавання партала «Зручны горад», паведамляе reform.by.
9 жніўня каманда праекта атрымала апавяшчэнне ад Міністэрства інфармацыі, у якім гаварылася, што доступ да сайта абмежаваны ў Беларусі, бо сайт з'яўляецца пляцоўкай «для збору подпісаў пад петыцыямі пратэставага характару, накіраваных на дэстабілізацыю абстаноўкі ў Рэспубліцы Беларусь».
Таксама, на думку Мінінфарма, на сайце публікаваліся
петыцыі, якія змяшчаюць інфармацыю, якая дыскрэдытуе заканадаўчую сістэму
Беларусі, дзейнасць Нацыянальнага сходу, ЦВК, заклікі прызнаць несапраўднымі
прэзідэнцкія выбары, актыўна ўдзельнічаць у спыненні працы па ўнясенні
змяненняў у Канстытуцыі і нарматыўныя прававыя акты.
Таксама тэкст петыцый нібыта «спрыяе фарміраванню крыніц пагроз
нацыянальнай бяспекі, якія заключаюцца ў выкарыстанні ў палітычнай, грамадскай
дзейнасці метадаў, заведама накіраваных на дэстабілізацыю абстаноўкі ў
Рэспубліцы Беларусь».
Як вынікае з загаду Мінінфврмама, прэтэнзіі паўсталі да
наступных петыцый:
«Аб унясенні змяненняў у Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб
адміністрацыйных правапарушэннях у частцы ўзмацнення адказнасці па арт 23.34. і
23.4»;
«Апублікаваць напісаны тэкст новай Канстытуцыі і правесці расследаванне ў дачыненні да старшыні ЦВК»;
«Прызнаць выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь несапраўднымі»;
«Заява аб прызнанні Каардынацыйнага савета ад 28 верасня 2020 года».