За «Жыве Беларусь» у тралейбусе — 30-сутак арышту

Мінчук выгукнуў лозунг «Жыве Беларусь» у тралейбусе. За гэта яго пакаралі 30-сутачным арыштам. Ён паспрачаўся з двума мужчынамі на шакаладку, што крыкне «Жыве Беларусь». Аказалася, што гэтыя мужчыны — міліцыянты ў цывільным.

fota_novy_czas_2_logo.jpg

61-гадовага Міхаіла Дубіну 8 верасня затрымалі на прыпынку грамадскага транспарту за лозунг «Жыве Беларусь» у тралейбусе, паведамляюць праваабаронцы.

«Неабыякавы грамадзянін» паскардзіўся ў міліцыю на тое, што «невядомы мужчына выходзіў і выкрыкваў лозунг». Таму па выхадзе з транспарту Міхаіла адразу затрымалі міліцыянты.

У Фрунзенскім РУУСе на мужчыну склалі пратакол па арт. 24.23 КаАП за несанкцыянаванае пікетаванне.

Сёння справу Дубіны разглядзела суддзя Марыя Ярохіна. Міхаіл сцвярджае, што ў тралейбусе паспрачаўся з двума мужчынамі на шакаладку, што выкрыкне «Жыве Беларусь». У выніку, аказалася, што гэтыя мужчыны — міліцыянты ў цывільным.

Суддзя Ярохіна прызнала Міхаіла вінаватым і пакарала яго 30-сутачным арыштам.