За пакінутых без нагляду дзяцей могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў

З пачатку года на пажарах загінулі 12 дзяцей, з іх пяцёра — праз дзіцячыя свавольствы з агнём.



297x3v1.jpg

Начальнік Мінскай абласной управы на пасяджэнні аблвыканкама запатрабаваў разгледзець пытанне аб канфіскацыі з сем'яў дзяцей, бацькі якіх пакідаюць іх без нагляду. Таксама яны могуць прызнаныя сем'ямі, што знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, а бацькоў могуць пазбаўляць бацькоўскіх правоў, піша «Комсомольская правда в Беларуси».
Такое патрабаванне кіраўнік управы МНС матываваў многімі пажарамі, якія адбыліся з прычыны пакідання дзяцей без нагляду. Да прыкладу, 19 снежня ў выніку пажару ў Пружанскім раёне Берасцейскай вобласці загінула двое дзяцей. Агулам у краіне з пачатку года на пажарах загінула 12 дзяцей, з іх пяцёра — праз дзіцячыя свавольствы з агнём.
Праведзены аналіз паказвае, што асноўная прычына ўзнікнення пажараў звязаная з чалавечым чыннікам, канстатуе МНС.
Паводле Хартыі'97