Забарона на прафесію
Сябра ГА «БАЖ» Аляксандра Дзянісава аштрафавалі на 2 базавыя велічыні (70 тысяч рублёў). Такое рашэнне прыняў суд Ленінскага раёна Гродна 15 сакавіка. Суддзя Ксенія Стасюкевіч палічыла, што Аляксандр Дзянісаў займаўся журналісцкай дзейнасцю, не маючы на тое адпаведнага дазволу, чым парушыў артыкул 23.39 КаАП РБ «Самаўпраўства».
Сябра ГА «БАЖ» Аляксандра Дзянісава аштрафавалі на 2 базавыя велічыні (70 тысяч рублёў). Такое рашэнне прыняў суд Ленінскага раёна Гродна 15 сакавіка. Суддзя Ксенія
Стасюкевіч палічыла, што Аляксандр Дзянісаў займаўся журналісцкай дзейнасцю, не маючы на тое адпаведнага дазволу, чым парушыў артыкул 23.39 КаАП РБ «Самаўпраўства».
У сваю чаргу, адвакат Уладзімір Кісялевіч, які прадстаўляў інтарэсы журналіста ў судзе, перакананы, што правапарушэння журналіст не здзяйсняў, бо кожны грамадзянін краіны паводле Канстытуцыі мае
права на атрыманне інфармацыі: «Атрымліваецца, што чалавек, які не з’яўляецца сябрам Саюза пісьменнікаў, не мае права пісаць творы, бо гэта таксама
“самаўпраўства?»
На думку адваката, уся сітуацыя з затрыманнем Дзянісава скіраваная на падрыхтоўку да суда аб папярэджанні ГА «БАЖ», сябрам якога ён з’яўляецца. Паводле Уладзіміра
Кісялевіча, у матэрыялах справы Дзянісава фігуруе ліст з Міністэрства юстыцыі, якое патрабуе неадкладна даслаць копію рашэння па справе ў дзяржаўную ўстанову.
Менавіта інцыдэнт з яго затрыманнем у лістападзе 2009 года на шклозаводзе «Нёман» пры «ажыццяўленні відэарэпартажу» даў грунт для аднаго з пунктаў папярэджання.
Прад’яўленае ім пасведчанне сябра БАЖ прывяло Міністэрства юстыцыі да высновы пра «неабгрунтаванае прысваенне сябрамі дадзенай арганізацыі паўнамоцтваў журналіста сродку масавай
інфармацыі…».
Сам Аляксандр Дзянісаў разглядае свой сённяшні прысуд у рэчышчы мэтанакіраванага абмежавання канстытуцыйнага права грамадзян на атрыманне і распаўсюд інфармацыі.
18 студзеня 2010 года ў Гродзенскай сярэдняй школе № 28 Аляксандр Дзянісаў рыхтаваў тэлесюжэт пра факультатыўнае вывучэнне «Гродназнаўства». Тады ў клас, дзе праходзіў урок і дзе
знаходзілася здымачная група разам з А. Дзянісавым, уварваліся міліцыянты і абвясцілі, што журналісты падазраюцца ў здзяйсненні злачынстваў. На гэтай падставе іх затрымалі, але праз пэўны час
адпусцілі. А 22 лютага старшы лейтэнант Ленінскага РАУС Гродна Пётр Друць склаў у дачыненні да Дзянісава пратакол, у якім гаварылася, што ён «займаўся журналісцкай дзейнасцю (браў
інтэрв’ю ў намесніка дырэктара школы Шабунькі Т.І. і настаўніка Рабкова А.С.), не маючы на тое спецыяльнага права і не з’яўляючыся журналістам».
Паводле інфармацыі БАЖ