Забарона на прафесію
15 чэрвеня кіраўніцтва Гомельскай абласной клінічнай псіхіятрычнай бальніцы паведаміла ўрачу-псіхіятру, актывісту аргкамітэта па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя Сяргею Трыфанаву пра непадаўжэнне працоўнага кантракта, тэрмін якога заканчваецца 19 ліпеня. У бальніцы ён адпрацаваў 3 гады.
15 чэрвеня кіраўніцтва Гомельскай абласной клінічнай псіхіятрычнай бальніцы паведаміла ўрачу-псіхіятру, актывісту аргкамітэта па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская
дэмакратыя Сяргею Трыфанаву пра непадаўжэнне працоўнага кантракта, тэрмін якога заканчваецца 19 ліпеня. У бальніцы ён адпрацаваў 3 гады.
Як паведаміў БелаПАН Сяргей Трыфанаў, ён звязвае непадаўжэнне кантракта з актыўнай палітычнай і грамадскай дзейнасцю. Падчас працы ў псіхіятрычнай бальніцы ўрач не меў сур’ёзных
дысцыплінарных спагнанняў, адміністрацыя медыцынскай установы не выказвала заўваг наконт прафесійнай дзейнасці. Пры гэтым яго неаднаразова папярэджвалі пра недапушчальнасць удзелу ў апазіцыйных
партыях і масавых мерапрыемствах, не санкцыянаваных уладамі.
Паводле слоў актывіста, у гутарцы з ім 15 чэрвеня галоўны ўрач патлумачыў, што да выканання прафесійных абавязкаў ён заўваг не мае, але яго не задавальняла, што ўрач “не праяўляў актыўнасці
ў грамадскім жыцці, “быў мала прыкметны ў бальніцы і быў “аморфным. “Я парыраваў наконт сваёй “прыкметнасці, што не нашу
шапку-невідзімку і мяне заўсёды можна было ўбачыць на працоўным месцы. І наконт удзелу ў грамадскім жыцці — гэта спрэчнае сцвярджэнне. Напэўна, мы жывем у розных грамадствах,
— падкрэсліў Сяргей Трыфанаў.
Раней актывіст апазіцыі за ўдзел у масавых мерапрыемствах, што былі ініцыяваныя недзяржаўнымі арганізацыямі, штрафаваўся і арыштоўваўся. Вясной 2008 года Трыфанаў быў арыштаваны на 10 сутак за ўдзел
у акцыі, прымеркаванай да Дня Волі 25 сакавіка.