Забойца барысаўскай ігуменні — 29-гадовая грамадзянка Казахстана
Папярэдне выяўлена, што нажавыя раненні ігуменні Свята-Ксеніеўскана праваслаўнага манастыра ў Барысаўскім раёне ігуменні Васілісе нанесла 29-гадовая грамадзянка Казахстана, якую часова прытулілі ў манастыры, жадаючы дапамагчы ёй у вырашэнні жыццёвых праблем.
На працягу яе знаходжання ў манастыры, асабліва напярэдадні трагедыі, адзначалася псіхічнае засмучэнне маладой жанчыны, якое і стала прычынай яе страшнага ўчынку, паведамілі ў Барысаўскай епархіі.
Раніцай 6 студзеня ў манастыры была адслужана памінальная літыя па загінулай, якую ўзначаліў епіскап Барысаўскі і Мар’інагорскі Веньямін. Уладыка заклікаў да ўзмоцненай малітвы за забітую ігуменню, і адзначыў, што, самае галоўнае паспрабаваць зразумець духоўны сэнс таго, што адбылося.
Пахаванне прызначана на 8 студзеня.
krynica.info