Закрыты суд над удзельнікам баявых дзеянняў за мяжою і дзяржаўная таямніца

З 20 верасня ў Віцебскім абласным судзе разглядаецца крымінальная справа Аляксея Яршова.

war_1447014_960_720_600x400.jpg

Аляксея Яршова абвінавачваюць паводле ч. 1 артыкулу 363-3 Крымінальнага кодэксу Беларусі (удзел у баявых дзеяннях на тэрыторыі іншых краінаў).

 Судовыя пасяджэнні па гэтай справе праходзяць у закрытым фармаце. Паводле памочніцы старшыні суда 

Наталлі Платоненка, у матэрыялах справы ёсць дакументы, якія ахоўваюцца законам аб дзяржаўнай таямніцы, паведамляе news.vitebsk.cc

 Артыкул 363-3 Крымінальнага кодэксу прадугледжвае пакаранне ў выглядзе абмежавання волі на тэрмін да 5 гадоў.

Сёлета ў Віцебску быў вынесены прысуд 20-гадоваму жыхару Віцебску Станіславу Ганчарову (у інтэрнэце яго называюць «Тэрор-машына»), які ваяваў на Данбасе. З 2014-га да 2016 года Ганчароў удзельнічаў у баявых дзеяннях ва Украіне ў складзе батальёну «Азоў». Яму прысудзілі 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму паводле некалькіх артыкулаў Крымінальнага кодэксу.  

У 2016 годзе Фрунзенскі суд Мінску прысудзіў да 5 гадоў зняволення добраахвотніка з «Правага сектару» (бярэ ўдзел у баявых дзеяннях на Данбасе) Тараса Аватарава. Жыхара Наваполацку (Віцебшчына) летась затрымалі на менскім вакзале з гранатаю ў кішэні.

 belsat.eu