Замежнікам дазволілі транзіт праз пагранзону да некаторых турыстычных аб'ектаў без пропуску

Рашэннямі Віцебскага, Брэсцкага і Гомельскага аблвыканкамаў па прапанове органаў пагранічнай службы вызначаны маршруты для наведвання замежнікамі турыстычных аб'ектаў у пагранічнай зоне/паласе без прадастаўлення пропуску.

photo_2022_05_16_12_02_29.jpg

Паводле Дзяржпагранкамітэта, замежным грамадзянам для бесперашкоднага праезду па гэтых маршрутах да месца адпачынку ў пагранічнай зоне або паласе спатрэбіцца толькі пашпарт.
Дарога да тураб'екта дазволена ўстаноўленымі найкарацейшымі шляхамі па аўтадарогах агульнага прызначэння, чыгунках і водных маршрутах.
Таксама пры транзіце праз пагранзону дазваляецца наведваць аб'екты прыдарожнага сервісу.
Нагадаем, учора стала вядома, што бязвіз для грамадзян Літвы і Латвіі ў Беларусі, уведзены на месяц, працягнулі да канца года.