Замежнікам дазволяць прыязджаць у санаторыі без віз

Новаўвядзенні, магчыма, з'явяцца ўжо ў другім квартале бягучага году.

mst_logo.jpg


Замежнікам дазволяць прыязджаць на адпачынак у беларускія санаторыі без віз. Большасць турыстаў, якія папраўляюць самаадчуванне ў беларускіх санаторыях, расіяне.
У гэтым сэзоне спіс замежнікаў вырашылі пашырыць. І, магчыма, ужо ў другім квартале замежнікам дазволяць прыязджаць на адпачынак у беларускія здраўніцы бяз віз.
— Разам з Міністэрствам спорту і турызму мы працуем над тым, каб турысты, а сярод іх і тыя, хто адпачывае ў санаторыях, змаглі бяз віз прыязджаць і выязджаць у Беларусь, — распавёў Генадзь Балбатоўскі, дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва.
— Спіс краін пакуль назваць не магу. Скажу, што гэта будзе 10-20 краін, адкуль не ідзе тэрарыстычная пагроза.
Дарэчы, каля 30% летніх пуцёвак у санаторыі Беларусі пакуль не распрададзена.
— Пакуль на лета ў нас раскупілі і забраніравалі крыху больш за 70% пуцёвак, у асноўным на чэрвень і ліпень, — адзначыў Генадзь Балбатоўскі. — Так што жадаючыя правесьці адпачынак у санаторыі яшчэ могуць гэта зрабіць.
Паводле беларускай службы Польскага радыё