Замуравалі ў арбалітавыя блокі: у Латвіі знайшлі 3,5 млн кантрабандных цыгарэт з Беларусі (відэа)
Служба дзяржаўных даходаў Латвіі выявіла 3,54 млн кантрабандных цыгарэт, замураваных у арбалітавыя блокі, паведамляе LETA. Пачаты крымінальны працэс аб кантрабандзе тытунёвых вырабаў у вялікім аб'ёме. Дзяржбюджэту нанесеныя страты ў памеры 400 тыс еўра.
У жніўні 2021 года латвійскія мытнікі здзейснілі працэсуальныя
дзеянні на падставе папярэдняй інфармацыі аб магчымай кантрабандзе тытунёвых
вырабаў. У ангары ў Рыжскім раёне быў знойдзены груз з блокамі арбаліта, які
змяшчае 3 541 800 цыгарэт NZ Gold з беларускімі акцызнымі маркамі.
Падчас ператрусу таксама былі канфіскаваныя 1,8 грама
марыхуаны, шпрыцы і ўпакоўкі з рэшткамі наркатычных рэчываў, наяўныя грошы на
суму 1098 Еўра, электрычныя прыборы, якія могуць мець стратэгічнае значэнне,
пасведчанні асобы або ID-карты з PIN-кодамі электроннага подпісу, мабільныя
тэлефоны, ноўтбукі, пячаці і іншыя прадметы, якія адносяцца да крымінальнай
вытворчасці.
Пачаты крымінальны працэс. СГД паведамляе, што тры чалавекі затрыманыя. Адзін з іх прызнаны падазраваным — да яго ўжытая мера стрымання, не звязаная з пазбаўленнем волі.