Жанчыны з бел-чырвона-белымі парасонамі зноў шпацыравалі па вуліцах Мінска (фота)
І гэта нягледзячы на мінулыя затрыманні.
У Мінску жанчыны з бел-чырвона-белымі парасонамі выйшлі на чарговы
шпацыр. Яны былі апранутыя ў адзенне белага і чырвонага колераў, іх твары былі
закрытыя, паведамляе «Свабода».