Занепакоены рэпрэсіямі
Злучаныя Штаты Амерыкі занепакоеныя рэпрэсіямі супраць актывістаў грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!», заявіў БелаПАН часовы павераны ЗША ў Беларусі Марк Башэці.
«На жаль, гэтыя дзеянні ў чарговы раз дэманструюць спробы, накіраваныя на далейшае абмежаванне свабоды аб’яднанняў і слова ў Беларусі. Як мы ўжо адзначалі раней, паляпшэнне адносін
паміж ЗША і Беларуссю можа адбыцца толькі пры ўмове захавання ўладамі асноўных правоў грамадзян Беларусі», — падкрэсліў Башэці.

Сваю занепакоенасць у сувязі з рэпрэсіямі супраць актывістаў грамадзянскай кампаніі раней выказалі Еўрасаюз, а таксама беларускія і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі.
Нагадаем, 18 мая ў Беларусі прайшлі масавыя вобыскі і затрыманні актывістаў. 21 мая МУС паведаміла, што падставай для затрымання актывістаў грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!»
стала завядзенне крымінальнай справы ў дачыненні да кіраўніцтва выдавецкага ТАА «Дыксэнд». «Падставай для завядзення крымінальнай справы сталі вынікі праверкі заявы, якая
паступіла 29.04.2010 у органы ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь ад уладальнікаў таварыства з абмежаванай адказнасцю аб незаконным выкарыстанні гандлёвай назвы, юрыдычнага адрасу і іншых звестак іх
фірмы на друкаванай прадукцыі ТАА «Дыксэнд», — паведамляе МУС. — У ходзе правядзення аператыўна-следчых дзеянняў было ўстаноўлена, што друкаваная прадукцыя
выраблялася ТАА «Дыксэнд» па заказе кіраўнікоў руху «Наперад» і грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!» Някляева і Вазняка».
Пры гэтым кіраўнік ТАА «Дыксэнд» Аляксандр Болтыраў паведаміў, што пра распачынанне крымінальнай справы даведаўся са СМІ. Болтыраў адмовіўся ад каментараў наконт дачынення фірмы,
якую ён узначальвае, да выпуску прадукцыі з лагатыпам кампаніі «Гавары праўду!». Разам з тым ён паведаміў, што ў фірме праводзіла праверку Міністэрства інфармацыі, аднак яе вынікі
яму невядомы.
Паводле БелаПАН