Запрашаем на бясплатныя экскурсіі па ўрочышчы Курапаты

Кожную суботу а 12-й гадзіне вядомыя гісторыкі, археолагі, краязнаўцы, экскурсаводы праводзяць для ўсіх цікаўных бясплатныя экскурсіі па ўрочышчы Курапаты.

kurapaty_svjatlou_5.4.17_logo_1.jpg

Заўтра, 15 красавіка, напярэдадні Вялікадня экскурсію правядзе гісторык Юрась Бачышча. Збор а 12-й гадзіне каля Крыжа Пакутаў.
Курапаты — сумнавядомае месца масавых расстрэлаў 1937-1941 гг., сімвал сталінскіх рэпрэсій у Беларусі. Падрабязней з яго гісторыяй можна азнаёміцца праз віртуальны музей савецкіх рэпрэсій у Беларусі.
Даведкі па тэлефоне: 80 (29) 571-26-11