Запрашаем у Tik-Tok «Новага Часу»!
Шаноўныя чытачы! Запрашаем у Tik-Tok «Новага Часу». Сачыце за навінамі, даведвайцеся пра цікавыя гістарычныя факты і чалавечыя гісторыі.
Крыніца: novy chas [ tiktok ]
На жаль, мы страцілі доступ да старога Tik-Tok акаўнту, калі лічба падпісантаў у ім наблізілася да 10 тысяч. Два гады мы распавядалі вам важныя навіны і гісторыі беларусаў у фармаце хуткіх відэа. Прагляды некаторых з іх дасягалі сотняў тысяч. Рэжым прызнаў наш акаўнт «экстрэмісцкім».
Блакіроўка акаўнта верагодна звязана з атакай фэйкавымі скаргамі. Нагадаем, нядаўна намеснік міністра ўнутраных спраў Казакевіч заявіў пра «рэвалюцыю Tik-Tok».
Тым не менш, мы працягваем! Заставайцеся з намі ў Tik-Tok! Падтрымайце “Новы Час” падабайкамі і падпіскай!
